FlylinkDC++

be
This translation is older than the original page and might be outdated. See what has changed.

Инструменты пользователя

Инструменты сайта


Боковая панель

Мэню

* Гісторыя зьменаў
* Як працаваць са «звалкамі»
* Распрацоўнікам
* Форум распрацоўнікаў і карыстальнікаў «FlylinkDC++»
* Дадаць свой асяродак у налады праґрамы
* Дапамагчы перакладаць праґраму
* Афіцыйная суполка на «Фэйсбуку»

be:howtogetsource

Як атрымаць выточныя коды

Гэтая праґрама належыць да вольных праґрамных сродкаў: яе можна распаўсюджваць і (ці) зьмяняць на ўмовах трэцяе ці (на ваш выбар) пазьнейшае вэрсіі ліцэнзіі «GNU General Public License», якую апублікавала «Free Software Foundation».

Гэтая праґрама распаўсюджваецца з надзеяй, што яна будзе карыснаю, але БЕЗ АНІЯКІХ ПАРУК; нават без парукі мець КАМЭРЦЫЙНУЮ ВАРТАСЬЦЬ ці БЫЦЬ ПРЫДАТНАЮ ДА НЕЙКАЕ МЭТЫ. За падрабязнасьцямі зьвяртайцеся да тэксту «GNU General Public License».

Вы мусілі атрымаць асобнік «GNU General Public License» разам з гэтаю праґрамаю. Калі не — зірніце http://www.gnu.org/licenses/.

Што трэба, каб атрымаць выточныя коды

Каб атрымаць выточныя коды, можна пайсьці двума шляхамі:

  • Скарыстацца кансольным кліентам, кшталту кліента ад «CollabNet» (дармавы, але патрабуе запісацца) або «TortioseSVN» (калі будзеце ўсталёўваць, трэба ў сьпісе складнікаў абраць кансольны кліент).
  • Кліент з ґрафічным інтэрфэйсам, кшталту «TortioseSVN».

Атрымваем выточныя коды

Праз кансольны кліент

Каб атрымаць выточныя коды з дапамогаю кансольнага кліента, трэба набраць у загадным радку наступнае:

svn checkout http://flylinkdc.googlecode.com/svn/trunk/ flylinkdc-read-only

Такім чынам у працоўным каталёґу створыцца каталёґ «flylinkdc-read-only», у якую захаваюцца выточныя коды.

Праз ґрафічны кліент

Для «TortioseSVN»:

Стварыце каталёґ, а потым у кліенце пстрыкніце па ім праваю кнопкаю, абярыце «SVN Checkout» ды пазначце наступную спасылку:

http://flylinkdc.googlecode.com/svn/trunk/

.

be/howtogetsource.txt · Последние изменения: 2012/11/08 22:12 (внешнее изменение)