FlylinkDC++

be
This translation is older than the original page and might be outdated. See what has changed.

Инструменты пользователя

Инструменты сайта


Боковая панель

Мэню

* Гісторыя зьменаў
* Як працаваць са «звалкамі»
* Распрацоўнікам
* Форум распрацоўнікаў і карыстальнікаў «FlylinkDC++»
* Дадаць свой асяродак у налады праґрамы
* Дапамагчы перакладаць праґраму
* Афіцыйная суполка на «Фэйсбуку»

be:flylinkdc

Галоўныя магчымасьці

Галоўныя зьмены

* Убудаваны аглядальнік пляцовак DC++.
* Магчымасьць стварыць асобны ўсталёўнік для вашае сеткі.
* Убудаваная SQLite 3.x1).
* Пяршынства «абагуленага»2).
* Паказваюцца зьвесткі пра якасьць гукавых файлаў (*. mp3) у абагуленым.
* Паказваецца час, калі стварылі скарот да файла (дапамагае знайсьці «сьвежыя» файлы)3).
* Падтрымваюцца наступныя мовы: беларуская, анґельская, украінская, расейская, іспанскі, французскі.
* Самарушна злучаецца з асяродкамі абранае сеткі пасьля таго, як усталявалі.
* Найвялікшую колькасьць шчылінаў павялічылі да 200 (у іншых — 10), каб у некаторых выпадках павялічвыць хуткасьць зацягваць файлы.
* Зьвесткі пра скарот самарушна дадаюцца да плыні NTFS і захоўваюцца разам з файлам, нат калі яму даваць новую назву, пераносіць (у тым ліку — на іншы кампутар).
* Падтрымваецца ўласнае зьменлівае мэню4).
* Кіраўнік RSS5).
* Убудаванае сіта IP  — каб ня сьцягваць са «стратных» сетак, а толькі сядзець на асяродках: забараняецца толькі сьцягваць і зацягваць (сетказаслона ня можа так працаваць).
* У сьцягнутых сьпісах файлаў падсьвечваюцца файлы, што ўжо ёсьць у абагуленым, а ў базе зьвестак SQLite захоўваецца пералік сьцягнутых раней файлаў, што дазваляе ня сьцягваць іх зноўку.
* Працуе пад АС «Linux» праз «Wine» (праґрама вызначае, што яе запусьцілі праз эмулятар, і празрыста падладжваецца6)).
* Атрыманыя ў гутарцы маґніт-спасылкі не скажаюцца на пачуцьцезнакамі.
* Падтрымвае бот гутаркі7) — адмысловая сыстэма супраць лухты, якая грунтуецца на ўбудаваных можнасьцях часткова або цалкам забараняць асабістыя паведамленьні. Можна карыстацца вонкавым ботам8), які падтрымвае сталыя выразы й таму дазваляе гнутка наладзіць ключавыя выразы сіта.
* Паказваецца горад (пастаўнік сеціва) — са зьвестак адрасу IP.
* Адкрытыя асяродкі не заладоўваюцца адразу па запуску (каб не карыстаць вонкавае перадаванае).
* Убудаваная падтрымка кіраваць наступнымі прайгравальнікамі: «Winamp», «AIMP», «Windows Media Player», «iTunes», «Media Player Classic», «JetAudio», «QCD», «QMP».
* У налады сеткі дадалі спасылкі выпрабоўваць порты ды вызначаць адрас IP.
* Адрас IP можа абнаўляцца па запуску або праз вызначаны адцінак часу.
* У сьпісе файлаў адлюстроўваюцца дадатковыя зьвесткі пра гукавыя ды відэафайлы.
* Праґрама абнаўляецца самарушна.
* Падтрымваюцца «нацыянальныя» дамэны, кшталту кірылічнага «.рф».
* Найзручнейшы інтэрфэйс да ўсіх кліентаў DC++.
* Самарушна выяўляюцца пярэчаньні зь іншымі праґрамамі.

Паведаміць пра хібу.

be/flylinkdc.txt · Последние изменения: 2012/11/08 22:12 (внешнее изменение)