FlylinkDC++

be
This translation is older than the original page and might be outdated. See what has changed.

Инструменты пользователя

Инструменты сайта


Боковая панель

Мэню

* Гісторыя зьменаў
* Як працаваць са «звалкамі»
* Распрацоўнікам
* Форум распрацоўнікаў і карыстальнікаў «FlylinkDC++»
* Дадаць свой асяродак у налады праґрамы
* Дапамагчы перакладаць праґраму
* Афіцыйная суполка на «Фэйсбуку»

be:faq

Содержание

Пытаньне — адказ

П: Як сьцягваць файлы?

Пачытайце пра сьцягванае.

1. Можна пашукаць файл: націснуць «Ctrl + S» ці абраць «Выгляд» → «Шукаць».
2. Можна паглядзець сьпіс файлаў карыстальніка: пстрыкнуць праваю кнопкаю на мянушцы ды абраць «Атрымаць сьпіс файлаў».

П: Як наставіць злучар (мадэм)? (Перасыланьне портаў)

Настаўце порты.

У большасьці выпадкаў «FlylinkDC++» добра працуе нядзейным спосабам, але такі спосаб мае пэўныя абмежаваньні.

П: Які порт ужываць для TCP і UDP?

Можна ўжываць хоць-які вольны порт ад 0 да 65535, але лепей абраць большы лік (пяцізначны, напрыклад — 30001 і 30044).

П: Я ўжо карыстаюся «ApexDC++» (ці «StrongDC++») — ці будзе «FlylinkDC++» працаваць з маімі наладамі?

Так. Перапішыце патрэбныя файлы наладаў у каталёґ, куды ўсталявалі «FlylinkDC++», і запусьціце «Flylink.exe».

П: Не магу злучыцца з асяродкам!

(Разьдзел пакуль не напісалі.)

П: Што значыць «спосаб» («рэжым») у DC? Чым адрозьніваюцца спосабы?

П: Пошук не працуе — што рабіць?

Спраўдзіце налады злучэньня. Калі працуеце нядзейным спосабам, абярыце «шукаць нядзейным спосабам». Калі працуеце дзейным — упэўніцеся, што не абіралі «шукаць нядзейным спосабам». Паглядзіце, ці наставілі вы, каб перасылаўся порт UDP.

П: Як дадаць асяродак да ўлюбёных?

Надрукуйце загад «/fav» у гутарцы на асяродку.

П: Што такое «хуткасьць сьцягваць» у «FlyLinkDC++»?

Сетка DC працуе наўпрост між карыстальнікамі, таму хуткасьць залежыць ад таго, у каго сьцягваць.

Яна можа быць як маленькаю (меней за 1 Кб/с), так і вялікаю — найбольшаю магчымаю на вашым злучэньні (10 або 100 Мб/с на LAN ці нават вышэй — на іншых відах злучэньня).

П: Зрабілі ўсё, як напісана, але нічога не працуе!

Двойчы спраўдзіце ЎСЕ налады (праґрамы «FlylinkDC++», злучара (мадэма) ці маршрутавальніка, сетказаслоны, сыстэмы). Калі выправіць не атрымваецца, зьвярніце на асяродак падтрымкі.

П: Што такое «маґніт-спасылкі»?

П: Як DC++ вызначае, што файлы — тоесныя?

Пратакол DC++ вызначае гэта паводле «скароту» — кантрольнае сумы TTH (анґ. «Tiger Tree hash»).

Кожны файл мае сваю кантрольную суму, і калі скароты двух файлаў аднолькавага памеру супадаюць, гэта значыць, што яны цалкам тоесныя. Калі вы дадаяце да абагуленага файлы ды каталёґі, «FlylinkDC++» падлічвае кантрольныя сумы — скароты ўсіх файлаў, і захоўвае іх у базе, што займае пэўны час. Так дзейнічаюць усе сучасныя кліенты DC, але «FlylinkDC++» імкнецца рабіць гэта спрытней.

П: Што такое «скарот» (TTH)? Што значыць «ствараюцца скароты»? Чаму гэта абавязкова рабіць і чаму так нагружаецца кампутар?

Скарот (TTH), у двух словах, гэта непаўторная назва файла, якая не залежыць ад таго, як вы яго назвалі. То-бок, калі ёсьць два аднолькавыя файлы, яны будуць мець аднолькавы скарот, незалежна ад таго, як яны называюцца. А калі файлы аднолькавага памеру з адною назваю маюць неаднолькавыя скароты, значыць, гэта розныя файлы (хутчэй за ўсё, адзін зь іх — пашкоджаны).

Стварыць скарот — значыць атрымаць «непаўторную назву» са зьмесьціва файла. Гэта патрабуе ад кампутара добра папрацаваць, таму па першым запуску «FlylinkDC++», ствараючы скароты, запавольвае кампутар на невялікі час. Скароты ствараюцца толькі тады, калі да абагуленага дадаюцца новыя файлы, таму гэта ня мусіць замінаць.

П: Дзе знайсьці сьцягнутыя файлы?

П: Ці могуць іншыя карыстальнікі выдаляць або зацягваць файлы ў маё абагуленае?

Ні ў якім разе. Абагуленыя каталёґі іншыя карыстальнікі могуць ТОЛЬКІ ЧЫТАЦЬ.

П: Калі дадаваць маґніт-спасылку, назва робіцца такою, што не прачытаць. Чаму?

Гэта хіба аглядальніка «Internet Explorer». Мы тут анічым не дапаможам, прабачце :(

be/faq.txt · Последние изменения: 2012/11/08 22:12 (внешнее изменение)