FlylinkDC++

be
This translation is older than the original page and might be outdated. See what has changed.

Инструменты пользователя

Инструменты сайта


Боковая панель

Мэню

* Гісторыя зьменаў
* Як працаваць са «звалкамі»
* Распрацоўнікам
* Форум распрацоўнікаў і карыстальнікаў «FlylinkDC++»
* Дадаць свой асяродак у налады праґрамы
* Дапамагчы перакладаць праґраму
* Афіцыйная суполка на «Фэйсбуку»

be:autoupdate

Абнаўленьні

Каб праґрама стала абнаўлялася да найноўшае вэрсіі, трэба дазволіць абнаўляцца самарушна. Дзякуючы гэтаму, хібы ў праґраме будуць выпраўляцца разам з абнаўленьнямі.
Http://code.google.com/p/flylinkdc/issues/

Можна абнаўляцца толькі да «ўстойлівых» вэрсій — «выпускаў», у якіх звычайна ўжо няма небясьпечных хібаў, якія могуць быць у «няўстойлівых» вэрсіях.

Паслужнік абнаўленьняў

Ад пачатку праґрама абнаўляецца з афіцыйнага праекту на «Googlecode», але калі пастаўнік або асяродак прапануе ўласныя выпускі, можна абнаўляцца да іх: дастаткова абраць «Ужываць іншы паслужнік абнаўленьняў».

Расклад абнаўленьня

Можна вызначыць, у які час глядзець абнаўленьні, і ці глядзець іх па запуску.

Якія складнікі абнаўляць

Не абавязкова абнаўляць усе складнікі праґрамы, і тут можна абраць, што будзе абнаўляцца. Гэта зручна, абмяжоўваецца аб’ём перадаванага, напрыклад.

Сьпіс складнікаў
Выканальныя файлы — галоўныя файлы «FlylinkDC++». Мы ня раім забараняць абнаўляць выканальныя файлы. бо гэта — аснова праґрамы.
Прылады — дадатковыя сродкі накшталт «Аглядальніку праґрамы Flylink» (які дазваляе праглядаць базу).
Пакунак мовы — абнаўляе файлы перакладаў, месцаў, знакаў вашае мовы. Каб пераклад быў найноўшым, трэба дазволіць абнаўляць пакунак мовы.
Аглядальнік пляцовак — працуе зь сеціўнымі бачынамі наўпрост з праґрамы.
Наборы пачуцьцезнакаў — сьцягвае найноўшыя наборы пачуцьцезнакаў :)
Паслужнік сеціва — абнаўляе прылады адлегла кіраваць кліентам. Калі вы карыстаецеся паслужніком сеціва, яго неабходна абнаўляць на выпадак выпраўленьняў у бясьпецы.
Гукі — новыя наборы гукаў або замена існых.
Аздабленьне значкамі — абнаўляе наборы значкаў ды іншыя выявы.
Аздабленьне колерамі — абнаўляе наборы колераў.
Дакумэнтацыя — абнаўляе дакумэнтацыю.
Сьпіс паслужнікоў DHT — сьцягвае найноўшы сьвіс вузлоў DHT.

Дадатковыя налады

Папярэджваць, што трэба нанова запусьціць праґраму — папярэджваць, што каб абнавіцца, трэба запусьціць «FlylinkDC++» нанова.
Абнаўляць невядомыя складнікі — сьцягвае пакуль яшчэ не ўбудаваныя файлы ды складнікі.
Запусьціць праґраму нанова, як сьцягнецца абнаўленьне — «FlylinkDC++» будзе запускацца нанова па кожным абнаўленьні. Калі дазволіць папярэджваць, што трэба запусьціць нанова, тады, калі абнаўленьне сьцягнецца, вас запытаюцца, ці трэба запускаць праґраму нанова. Калі не дазваляць папярэджваць, праґрама самастойна запусьціцца нанова, калі гэта спатрэбіцца, каб абнавіцца.

Калі дазволіць самарушна абнаўляцца, але забараніць запускацца нанова па абнаўленьні, праґрама будзе абнаўляцца па наступным запуску.

be/autoupdate.txt · Последние изменения: 2012/11/08 22:12 (внешнее изменение)